Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка размясціў іранічны (або ўсё ж сур'ёзны?) допіс у сваім фэйсбуку.

«У наш штаб паступіла некалькі паведамленняў, што адміністрацыі асобных прадпрыемстваў заяўляюць, што іх работнікі павінны прыйсці з пашпартамі для здачы подпісаў за Віктара Бабарыку, — гаворыцца ў ім. 

— Вы ведаеце нашу выразную пазіцыю: парушэнне выбарчага заканадаўства недапушчальна. Любы ўдзел адміністрацыі арганізацый у зборы подпісаў забаронены заканадаўствам. Калі раптам вы ведаеце аб такіх фактах — неадкладна паведамляйце нам. Па-першае, мы не будзем прымаць такія падпісныя лісты. Па-другое, у дачыненні да службовых асоб такіх прадпрыемстваў і іншых датычных асоб будуць накіраваныя заявы ў пракуратуру аб складанні пратаколаў па арт. 9.10 КаАП.

Добрага дня і зробім выбары сумленнымі!» — напісаў Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0