catholic.by

catholic.by

8 красавіка старэйшы іерарх каталіцкага касцёла ў Беларусі апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі ксёндз‑кардынал Казімір Свёнтак адзначае 70‑годдзе пастырскага служэння.

У Пінскім кафедральным касцёле (Брэсцкая вобласць) кардынал правядзе святую імшу, у якой возьмуць удзел усе біскупы Беларусі. Павіншаваць ксяндза‑кардынала прыедуць у Пінск мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый у Беларусі Марцін Відавіч, старшыня Канфедэрацыі каталіцкіх біскупаў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска‑Магілёўскай епархіі Антоній Дзямьянка.

Казімір Свёнтак нарадзіўся ў 1914 г. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску ў 1939 г., быў пасвечаны ў святары ў кафедральным касцёле. Праследаваўся ўладамі, быў арыштаваны і прыгавораны да расстрэлу, два месяцы правёў у камеры смяротнікаў у брэсцкай турме. Прысуд не быў выкананы, бо ў 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна, вязні турмы былі вызвалены. Затым ксяндза хацелі расстраляць нямецкія акупанты, але не паспелі, таму што пачалося вызваленне Беларусі.

У 1944 годзе Свёнтак зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў лагераў. Пасля ссылкі вярнуўся ў Пінск, у 1991 годзе быў прызначаны першым мітрапалітам Мінска‑Магілёўскай мітраполіі і апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У 1994 годзе атрымаў званне кардынала. У 2004 годзе папа рымскі Ян Павел Другі ўручыў кардыналу спецыяльную ўзнагароду Fidei testis («Сведка веры»). У 2006 годзе прэзідэнт Францыі Жак Шырак узнагародзіў кардынала Свёнтака званнем камандора Ганаровага легіёна. У кастрычніку 2009 года ксяндзу‑кардыналу споўніцца 95 гадоў.

БелаПАН

Фотагалерэя здымкаў кардынала Казіміра Свёнтка на catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?