Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 5 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 6 702 662 выпадкі каранавіруса, памерлі 393 210 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 924 051 выпадак каранавіруса, а памерлі 110,2 тысячы чалавек, з іх 1031 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 615,9 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1492 чалавекі памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 441,1 тысячы чалавек, 169 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля Бразіліі ў Мексіцы (1092).

4 чэрвеня ў свеце зафіксавана 129 990 новых выпадкаў каранавіруса — гэта найбольшая колькасць за ўвесь час назіранняў. 

За 4 чэрвеня зафіксавана 5 499 смерцяў ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0