У актывіста Маладога Фронту Арцёма Дубскага, які знаходзіцца ў Бабруйскім СІЗА з 13 лютага, абвастрылася язва.

Сёньня супрацоўнікі Бабруйскага сьледчага ізалятару часовага ўтрыманьня патэлефанавалі паплечніцы Арцёма Дубскага, маладафронтаўцы Настасьсі Лойцы і паведамілі, што з-за хларыраванай вады ў юнака абвастрылася язва страўніка, на якую Арцём Дубскі раней хварэў.

Па іх словах,

маладафронтавец папрасіў перадаць шмат звычайнай пітнай вады, бо мясцовую, дрэннай якасьці, ужываць амаль немагчыма.

Ці адбудзецца шпіталізацыя Арцёма Дубскага, у дадзены момант дакладна невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?