У Пінску да груп Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы ў чацвер падключылася група Ганны Канапацкай, яна збірала подпісы каля крамы «Алмі» на вуліцы Цэнтральнай, піша «Медыя-Палессе».

«Добры дзень, гэта я!» — вітае пінчукоў былы дэпутат, а цяпер прэтэндэнт на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў краіне, і запрашае да свайго століка, каб запісаць у падпісны ліст іх асабістыя звесткі. І народ адклікаецца. Многія робяць ёй кампліменты. Па іх назіранні, у жыцці Ганна значна маладзейшая, чым на фатаграфіі.

Па словах Ганны Канапацкай, у першую чаргу неабходна правесці судовую рэформу. Суд павінен быць незалежным ад выканаўчай улады. Падатковыя органы павінны дапамагаць падаткаплацельшчыку, а не караць. Прэзідэнцтва павінна абмяжоўвацца двума тэрмінамі, а міліцыя павінна абараняць чалавека, а не з'яўляцца для яго караючым мячом за звычайны выраз грамадзянскай пазіцыі.

У пятніцу прыхільнікі Ганны Канапацкай будуць збіраць подпісы на прахадной «Пінскдрэва». Па іх словах, гэта адзінае прадпрыемства ў горадзе, якое дазволіла ім папрацаваць на сваёй тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0