Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 7 мільярдаў 879,3 мільёна даляраў (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За май ЗВР знізіліся на $3,7 мільёна (на 0,05 працэнта) пасля росту ў красавіку на 96,4 млн (на 1,2 працэнта).

Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у маі аказала планавае пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 220 мільёнаў даляраў.

На 1 студзеня 2021 года ЗВР павінны скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0