4 чэрвеня прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка сустрэўся з удзельнікамі сваёй ініцыятыўнай групы ў Віцебску. Адно з пытанняў датычыла «людзей у пагонах».

«Добры вечар, мяне завуць Павел, я сябра ініцыятыўнай групы. Віктар Дзмітрыевіч, адкажыце, калі ласка, на такое пытанне: як вы ставіцеся да людзей у пагонах? Таму што я сам афіцэр запасу».

«Людзі ў пагонах, — адказаў Бабарыка, — гэта людзі, якія маюць, у адрозненне ад многіх у нас, паняцце афіцэрскага гонару. Тая знявага, якую цяпер адчуваюць афіцэры ад улады, — тыцканне, генералы баяцца вочы падняць ад стала… Як яны могуць глядзець у вочы ворагу або ў вочы сваёй сям'і пасля гэтага? Таму, я лічу, [патрэбна] стварэнне ўмоў, пры якіх афіцэр дакладна разумее, што ёсць прафесія — абараняць радзіму. Прафесія абараняць радзіму — вартая, прафесія абараняць людзей — годная. І таму трэба аднавіць паняцце афіцэрскага гонару, павагі да гэтай прафесіі і [трэба,] каб афіцэры нашы з гонарам глядзелі на свет і горда глядзелі ў вочы сваім дзецям», — сказаў Віктар Бабарыка.

Відэа можна пабачыць тут:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?