Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 4 чэрвеня на вуліцы Блахіна, паведамляе абласная міліцыя.

Пенсіянерка папрасіла 36-гадовага суседа дапамагчы памыць вокны на балконе, бо яна баіцца вышыні. Мужчына адгукнуўся на просьбу разам са сваёй сяброўкай.

У нейкі момант мужчына, трымаючыся за аконную раму, высунуўся на вуліцу. Канструкцыя аказалася нетрывалай і выпала разам з ім з пятага паверха на асфальт. Са шматлікімі цяжкімі траўмамі мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0