Затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Няпомняшчых

Фота Надзеі Бужан
Затрыманы гомельскі актывіст, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Няпомняшчых, паведаміў у сваім фэйсбуку актывіст АГП Васіль Палякоў.
Яго затрымалі, калі ён ішоў па вуліцы Жукава. Няпомняшчых вязуць у Цэнтральны РУУС Гомеля. Пратакол склалі за пікет ля ўнівермага «Гомель» 31 мая.
Таксама Нямомняшчых быў адным з арганізатараў пікета на Камароўцы 24 мая. Ён пазіцыянуе сябе як кандыдат пратэсту. Спадар Уладзімір вядомы сваім з'яўленнем на акцыях у майках «За Беларусь без Лукашэнкі», у якіх, па яго словах, ён змяніў не адзін дзясятак.
Каментары