26 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава жывапісу «Фарбы роднага краю», прысвечаная 65‑годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка‑фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі выставы – навучэнцы дзіцячых мастацкіх школ Мінскай вобласці.

Сярод юных мастакоў Міншчыны склалася добрая традыцыя пленэраў‑конкурсаў. У наступным годзе абласны пленэр адзначыць сваё 10‑годдзе. Выстава ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» упершыню дэманструе вынікі пленэраў у такім маштабе: тут аб’яднаны працы двух рэгіянальных плэнераў «Залатая палітра» (Барысаўскі раён), «Дзе льецца Нёман срэбнаводны» (Стаўбцоўскі раён), а таксама абласны пленэр «Фарбы роднай зямлі», які адчыняецца штогод у чэрвені.

На адкрыцці выставы выступілі дырэктар мастацкай галерэі Дзяніс Барсукоў, загадчык кафедры педагагічнай і мастацкай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка В.Лойка, вядомы беларускі мастак‑пейзажыст Валерый Шкаруба, а таксама іншыя паважаныя дзеячы культуры і шаноўныя госці.

Асноўная мэта пленэраў – выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей, а таксама далучэнне да гістарычнай спадчыны.

Відавочна адно: праз знаёмства з куточкамі радзімы і стварэнне пейзажаў краявідаў Беларусі ў юных сэрцах мацнее любоў да роднага краю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?