Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых 5 чэрвеня быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. «НН» паразмаўляўла з кандыдатам пратэсту, калі ён знаходзіўся ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі Гомеля.

Уладзімір Няпомняшчых, фота Надзеі Бужан

Уладзімір Няпомняшчых, фота Надзеі Бужан

«Забралі мяне за збор подпісаў 31 мая каля ўнівермага «Гомель». Абвінавачваюць, што я нібыта праводзіў мітынг, што ў мяне была гукаўзмацняльная ўстаноўка. Паглядзелі відэа, але нічога там не пабачылі. Ці ўчастковы памыліўся, ці яму так паднеслі.

Участковы абяцае адпусціць сёння. Сказаў гэта, калі ўжо паглядзеў відэа. Як я зразумеў, яму вельмі ўсё спадабалася і ён згодны з усім, што я казаў [смяецца].

Зараз участковы кудысьці пайшоў. Можа быць, пайшоў сказаць Штрапаву [начальнік Цэнтральнага РАУС Гомеля — «НН»]: «Пайшоў ты нахран, забірай свайго Няпомняшчых, сам з ім разбірайся».

Гэта ж не сам участковы Грамадцоў прыдумаў такую хрэнь. Не самі ж хлопцы ўсё прыдумляюць, толькі іхняя бяда, што яны не могуць сказаць: «Ідзіце вы нахран, ён нічога не здзяйсняў». Вучыць іх трэба. Можна ж сказаць: «Мяне не так выхоўвалі, я не магу падлянку рабіць».

Гэты ўчастковы не першы пратакол на мяне складае. Я яму сказаў, што нічога падпісваць не буду, паказанні даваць таксама не буду. Усё на відэа ёсць, я проста адказваў на пытанні людзей, я ж не мог да людзей задніцай павярнуцца», — растлумачыў Няпомняшчых.

Уладзімір Няпомняшчых сам у мінулым міліцыянер. Цяпер ён актывіст АГП, а таксама прыхільнік Мікалая Статкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?