Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка падчас выступу на сваім ютуб-канале адрэагаваў на нядаўнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя 4 чэрвеня.

«Нехта, не важна хто, прысвоіў сабе права гаварыць ад імя краіны. Хтосьці лічыць, што беларусы — яго прыгонныя, якімі можна распараджацца. Я хачу сказаць, што беларусы — гэта нацыя з багатай гісторыяй… Беларусы самі вызначалі заўсёды сваё жыццё. І ніхто не мае права прысвойваць нашу краіну.

Хтосьці нас палохае агрэсіяй, кровапраліццём і ахвярамі. Я магу дакладна сказаць, беларусы — мірныя людзі. Яны не дапусцяць ніякага кровапраліцця, ад каго б гэтая пагроза не ішла. І беларусы маюць сілы, каб паставіць на месца любога чалавека або любую групу людзей, якая абвесціць сябе ў праве страляць, расстрэльваць і пагражаць кровапраліццём уласнаму народу», — сказаў Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0