Агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у свеце да раніцы 6 чэрвеня перавысіла 6,73 мільёна чалавек. Пандэмія ахапіла 188 краін. Пра гэта сведчаць звесткі праекта Універсітэта Джонса Хопкінса, апублікаваныя на сайце.

У свеце заражаны 6 734 591 чалавек (Сусветная метрыка дае 8 млн 850 тысяч). Прырост за суткі склаў 99,6 тысячы. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі 394 887 пацыентаў (Сусветная метрыка дае 398 тысяч), 2,75 мільёна чалавек паправіліся.

Найбольш пацярпелая ад SARS-CoV-2 краіна — ЗША (1,9 мільёна заражаных). На другім радку знаходзіцца Бразілія (614,9 тысячы чалавек), Расія (449,3 тысячы) апынулася на трэцім месцы рэйтынгу. Таксама ў пяцёрцы засталіся Вялікабрытанія (284,7 тысячы) і Іспанія (241 тысяча).

У Беларусі 46 868 выпадкаў.

Больш за ўсё ахвяраў інфекцыі зарэгістравана ў Злучаных Штатах — 109 143 чалавекі. Пры гэтым у еўрапейскіх краінах у лідараў антырэйтынгу ўзровень смяротнасці перавышае 10 адсоткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0