Вытворчасць фільмаў, серыялаў і музыкі ў Галівудзе можа пачацца ўжо з 12 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама, перадае Los Angeles Times.

Пры гэтым удакладняецца, што для аднаўлення работ неабходна будзе атрымаць дазвол ад інспектара аховы здароўя. Таксама на здымачных пляцоўках стануць больш жорсткімі меры санітарнага кантролю: больш там не будзе шведскага стала, а партатыўны рэквізіт пасля кожнай змены будуць праць.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб хуткім заканчэнні эпідэміі каранавіруса ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0