У Мінску, 5 чэрвеня, пасля завяршэння пікета ля мінскага ГУМа, быў затрыманы Арцём Троіцкі, піша spring96.org.

Да хлопца, які спрабаваў разгарнуць плакат адразу ж падыйшоў чалавек у цывільным і катэгарычна забараніў гэта рабіць.

Затрымалі Арцёма на станцыі метро. Калі ён набываў жэтон для паездкі, людзі ў цывільным адвялі яго ў дзяжурны пакой міліцыі, дзе звычайна даглядаюць рэчы. Адтуль ён не выйшаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0