БРСМаўскія тролі не раз арганізавана размяшчалі каментары на сайце «Нашай Нівы». Так бывала ў мінулыя гады, так было сёлета пасля акцый Ціханоўскага, заяваў Віктара Бабарыкі.
Пасля гэтыя каментатары знікаюць на доўгія месяцы ці гады.
Сёння пачалося ўсё з бяскрыўднай навіны пра тое, што «Лукашэнка сёння наведвае Магілёў». За некалькі хвілін з'явіліся дзясяткі аднатыпных каментаў, што «Ура!», «Прэзідэнт усё робіць правільна», «Правильно сделал, что поехал!» і г.д.
Потым сталі пісаць і пра фэйл БРСМаўцаў перад Ордам, потым звярнулі ўвагу на «стылёвы бомбер» кіраўніка краіны — і пасыпалася: «Прэзідэнт заўсёды стылёва выглядае», «Так трымаць». І гэта ў суботу, выходны дзень.
Агульная колькасць каментароў на апошнім тыдні ў выніку вырасла ў 4 разы, а сёння — нават у 17 разоў, што прыводзіць да перагрузкі мадэратараў.

-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары