Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка акрэсліў сваю пазіцыю наконт развіцця спорту ў Беларусі.

Пазіцыя мая ў адносінах да спорту: спорт — гэта частка іміджу краіны. Яго развіццё важна з двух складнікаў: першае — гэта безумоўнае чэмпіёнства. І гэта чэмпіёнства — гэта прафесійны спорт. Але гэты прафесійны спорт павінен грунтавацца на шырокай базе дзіцячага здаровага спорту. Гэта значыць спорт не з'яўляецца самамэтай. У нас не павінна быць суцэльных спартсменаў. То-бок мне дзіка, калі ў спартсменаў больш ільгот, чым у настаўнікаў і медыкаў.

Іншая справа, прафесійны спорт, які належыць прыватнаму клубу або прыватнаму ўласніку, тады колькі хочаце, столькі і плаціце сваім гульцам, калі гэта прыватныя клубы. Дзяржава не можа плаціць прафесійным спартсменам велізарныя грошы. У дзяржавы больш важныя кірункі.

Я не кажу, што спорт не важны — важны. Але ён усё-ткі павінен быць збалансаваным у цэлым з інтарэсамі краіны. А ўпор цяпер, мне здаецца, трэба ў большай ступені рабіць менавіта на адукацыю і на медыцыну. Дзяржава — гэта развіццё здаровай нацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0