У Снове (Нясвіжскі раён) увечары 6 чэрвеня гарэла сядзіба Гартынгаў, пабудаваная яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

фота з фэйсбука Sinsin SSin

фота з фэйсбука Sinsin SSin

«Дах быў увесь у дыме, адкрытага полымя не было, пяцёра пажарных выязджалі», — расказваюць відавочцы.

Дым людзі бачылі каля восьмай гадзіны вечара.

Прычыны ўзгарання невядомыя. Сядзіба стаіць закінутая, але мясцовыя кажуць, што там часам і дзеці гуляюць, і бяздомныя бываюць.

фота Андрэя Дыбоўскага, «Глобус Беларусі»

фота Андрэя Дыбоўскага, «Глобус Беларусі»

За савецкім часам у сядзібе знаходзілася кантора калгаса, пасля бальніца. Апошнім часам яна стаяла закінутая.

У 2014 годзе яе ўзяў у арэнду мінчук Іван Грудзько. Збіраўся адкрыць там гасцініцу, але праз фінансавыя цяжкасці планы давялося адкласці. Пра прычыны пажару мужчына не ведае, рамонту у гэтыя дні ў сядзібе не вялося. Але пацвярджае, што ў доме, верагодна, ночаць бяздомныя.

«Можа, хто закурыў і заснуў. Мне з міліцыі тэлефанавалі, паведамілі пра пажар, але сказалі, што будынак амаль не пацярпеў. Як прыеду наступным разам, пазакалочваю ўсё, бо ўсе дошкі адарваныя», — каментуе сітуацыю Іван Грудзько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?