Асноўным спосабам распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі названыя суперраспаўсюднікі — заражаныя, якія перадалі COVID-19 вялікай колькасці людзей. Пра гэта піша Business Insider.

Ганконгскія навукоўцы вывучылі сітуацыю з распаўсюджваннем інфекцыі і заключылі, што 70% заражаных наогул не перадаюць інфекцыю. Пры гэтым 80% выпадкаў заражэння адбываецца па віне 20% носьбітаў. Па словах спецыялістаў, яны сталі галоўнымі разносчыкамі інфекцыі.

«Суперраспаўсюднікі з'яўляюцца часцей, чым мы чакалі, і цяпер гэта нельга лічыць выпадковасцю. Частата суперраспаўсюду выходзіць за межы таго, што мы маглі ўявіць, — заявіў суаўтар даследавання Бэн Коўлінг. — Калі мы зможам спыніць суперраспаўсюд, гэта пойдзе на карысць усім людзям».

Навукоўцы прааналізавалі больш за тысячу выпадкаў заражэння каранавірусам у Ганконгу з канца студзеня па канец красавіка. З іх каля 350 узнікла ў выніку распаўсюджвання прадстаўнікамі адной групы, а астатнія былі ўвезены з-за мяжы. Зафіксавана шэсць выпадкаў суперраспаўсюду, якія паўплывалі на больш за палову выпадкаў заражэння ўнутры супольнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0