Увечары 6 чэрвеня за два кіламетры ад дзяржаўнай мяжы ў раёне вёскі Сакун Пастаўскага раёна смаргонскія памежнікі затрымалі двух п'яных невядомых мужчын, паведамляе Памежны камітэт.

Аднаму — 34, другому — 26 гадоў. Яны прызналіся, што пасля ўжывання спіртнога ў інтэрнэце знайшлі дзяўчыну з Беларусі, якая запрасіла іх да сябе ў госці. Вёска знаходзіцца непадалёк ад мяжы, і хлопцы вырашылі не чакаць адкрыцця межаў, а ісці ў абыход пунктаў пропуску.

У выніку яны былі затрыманыя і дастаўленыя ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (парушэнне мяжы) і ч. 1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0