Што павінна здарыцца, каб можна было выклікаць паліцыю? Жыхарка Тэхаса лічыць, што дастаткова, каб у прывезенай з рэстарану страве было замала крэветак.

Паліцыя тэхаскага гарадка Хэтлам абнародвала сёння тэлефонную размову паміж паліцэйскім аператарам і шараговай грамадзянкай, падчас якой жанчына просіць у рупліўцаў парадку і законнасці прыехаць да яе, бо кухары з рыбнага рэстарану мелі нахабства пакласці ў заказаную ёй порцыю крэветак зашмат рысу і недастаткова ўласна крэветак. Пачуўшы шчымлівы крык аб ратунку, нарад такі прыехаў. Але нават і тады, ніяк не збянтэжаная жанчына паўтарыла сваю жахлівую скаргу пра катастрафічны брак морапрадуктаў у талерцы. Ашаломленыя масштабамі злачынства паліцыянты нават наведалі прылеглы рыбны рэстаранчык і зладзілі апыт работнікаў. Спадар шэф-кухар часткова прызнаў віну, сказаўшы: “Усім не дагадзіш”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?