Магчымасць атрымаць асалоду ад духоўнай музыкі атрымаюць меламаны — фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра» пройдзе з 10 па 24 красавіка ў Мінскім касцёле Прасвятой Тройцы,
паведаміў карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праграм фестывалю Віктар Кісцень.

Фестываль 2009 года — юбілейны, дзесяты па ліку, і адзначаны унікальнымі канцэртнымі праграмамі. На працягу двух тыдняў перад публікай выступяць выканаўцы з Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы. Шэраг канцэртаў мае характар творчага эксперыменту: упершыню ў канцэрце сярэдневяковай абертонавай песні прагучыць старадаўняе песнапенне El Canto dela Sibila («Песня Сівілы») у выкананні гасцей з Санкт‑Пецярбурга.

Акрамя таго, традыцыйна фестываль упрыгожаць канцэрты арганнай музыкі
. Плануецца, што ў гэтым годзе іх будзе тры: канцэрты Дарыюша Гайдукевіча (Польшча), Аляксандра Ісакава (Літва), а таксама студэнтаў класа дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Неўдаха.

«Залатагорская ліра» рэгулярна праводзіцца ў Мінскім касцёле Прасвятой Тройцы з 2000 года. За гэты час фестываль заняў ганаровае месца ў культурным жыцці беларускай сталіцы, канцэрты карыстаюцца нязменнай папулярнасцю сярод публікі.

На працягу 10 гадоў фестываль праводзіць Музычная садружнасць «Ліра», якая акрамя арганізацыі канцэртаў у Залатагорскім касцёле займаецца пошукам і выкананнем раней вядомых твораў беларускіх аўтараў XVI‑XIX стагоддзяў. Удзельнікамі садружнасці падрыхтаваны і выдадзены кампакт‑дыскі «Новае неба Станіслава Манюшкі», «Калядныя вечары на Залатой Горцы». Цяпер у працэсе падрыхтоўкі знаходзіцца серыя з 12 кампакт‑дыскаў. Першы дыск гэтай серыі з запісам аргана Полацкага Сафійскага сабора выйшаў у 2008 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?