Аляксандр Лукашэнка наведае Парад Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС РФ Рудэнка, піша тэлеграм-канал «Раней за ўсіх. Ну амаль»

Раніцай прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абвясціў спіс кіраўнікоў дзяржаў, якія прыедуць на парад.

«Ёсць пацверджанні ад Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана. Пацверджанне ад Сербіі, Харватыі, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі. Цэлы шэраг лідараў атрымалі запрашэнні, мы чакаем пацверджання з дня на дзень. Лукашэнка пакуль не пацвердзіў», — распавёў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0