Электронны білет на цягнік цяпер можна аформіць па нумары мабільнага тэлефона.

Новы спосаб аплаты дзейнічае толькі пры афармленні білетаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі — гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа. Аформіць праязны дакумент на такія цягнікі можна на сайце pass.rw.by і ў праграме «БЧ. Мой цягнік», пазначыўшы нумар мабільнага тэлефона. Функцыя даступная для абанентаў усіх беларускіх мабільных аператараў.

Затым, калі папросяць прад'явіць квіток, неабходна будзе толькі паказаць бланк электроннага білета на экране мабільнай прылады або на папяровым носьбіце і адказ на USSD-запыт *147# з пацвярджэннем нумара тэлефона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0