Выбары-20204343

Святлана Ціханоўская ад пятніцы здымае ўсе свае пікеты ў Мінску і абласных цэнтрах

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выступіла з афіцыцным зваротам. Яна абвясціла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы 12—14 чэрвеня.

«У сувязі з тым, што праходзяць затрыманні, вас караюць суткамі, затрыманнямі. Праходзяць правакацыйныя дзеянні ў маю падтрымку. Калі ласка, я звяртаюся да вас, калі ласка, у пятніцу, суботу і нядзелю не праводзіць пікеты ў Мінску і ва ўсіх абласных гарадах. Я баюся за вас, і паверце, ніводны сабраны подпіс не варты таго, каб цярпелі вы і вашы сем'і», — кажа яна.

Святлана Ціханоўская кажа, што збор подпісаў будзе праходзіць у рэгіёнах, дзе небяспека пераследу не такая моцная. «Мы падамо столькі подпісаў, колькі сабралі», — кажа яна, дзякуючы чальцам ініцыятыўнай групы за праробленую тытанічную працу.

«Яшчэ раз паўтару, у пятніцу, суботу і нядзелю мы не праводзім пікеты ў Мінску і абласных гарадах. Дзякую вам. Беражыце сябе і сваіх блізкіх», — кажа на заканчэнне яна.

Каментары43

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць