Грамадства104104

«Спадзяёмся, 9 жніўня адбудуцца змены. Жыве Беларусь!» Прамова мінскага выпускніка на лінейцы ўзарвала інтэрнэт ВІДЭА

Відэа са школьнай лінейкі ў гімназіі №192 момантам разляцелася па сацсетках. Адзін з выпускнікоў рэзка выказаўся і пра будучыя выбары, і пра свайго завуча.

«Наша Ніва» адшукала хлопца. Яго завуць Улад Рымашэўскі.

Улад са звычайнай сям’і. Мама займаецца манікюрам, тата — іпэшнік, гандлюе аўтазапчасткамі.

Пасля выступу мама яго адчытала. А бацька, наадварот, рашуча падтрымаў сына.

«У нас цяжкая сітуацыя ў краіне. Яшчэ вельмі злуе тое, што адбываецца з Ціханоўскім. Плюс я вырашыў сказаць пару словаў пра Ганну Слабко, завуча і настаўніцу беларускай мовы. Яна баіцца праўды, а за праўду заніжае адзнакі. Да 9 класа яна была маім класным кіраўніком. Апошнія два гады — не, але ўсё роўна працягвала мяне гнабіць, — кажа Улад. — Тата ведаў, што я хачу выступіць з прамовай. Мы абмяркоўвалі з ім тэкст выступу, але калі я выйшаў, то расхваляваўся. І ўсё пайшло не па плане, прыйшлося імправізаваць. Тэкст памяняўся, у выніку я сказаў тое, што сказаў.

Цяпер людзі пішуць мне шмат словаў падтрымкі. Але са школы ідзе шмат пагроз. Тэлефануюць настаўнікі, кажуць, што я зганьбіў гімназію. Пазваніла мне мая класная кіраўнічка, сказала, што з сітуацыяй разбіраюцца ўжо не толькі ў школе. Я так разумею, яшчэ і ў міліцыі…

Пасля школы я дакладна не ведаў, што рабіць. Ідэй было шмат: думаў ці то паступаць на замежныя мовы, ці то, можа, здымаць відэа, як Ціханоўскі і іншыя палітычныя блогеры… Але цяпер вырашыў сёлета не паступаць у ВНУ. Ды і пасля гэтага выступу мяне нікуды не возьмуць».

«Наша Ніва» звязалася і з бацькам Улада. Аляксандр Рымашэўскі, пацвердзіў, што сапраўды падтрымлівае сына.

«Ідэя выступіць сама сабою ўзнікла. Перад лінейкай ён прыйшоў на ўзводзе, бо Слабко непрыгожа сябе павяла. Выпускнікі развучвалі нейкую песню, не палітычную, самую звычайную. Хацелі спець на лінейцы. Але Слабко сказала, што гэта яе гімназія і яна ганьбы не пацерпіць… Забараніла, карацей, спяваць.

Усе былі на ўзводзе. А Улад проста аказаўся самы смелы і выказаўся.

Мы з ім абгаворвалі яго выступ, бо я не хацеў, каб ён сказаў штосьці кепскае. Напрыклад, я лічу, што слова «гнілы» ў дачыненні да настаўніцы прагучала непрыгожа. Я б на яго месцы сказаў «непарадачная».

Але ж Улад яшчэ дзіця, як змог, так сказаў.

Увогуле сын ніколі не маўчаў. Тая Слабко гнабіла яго за гэта. Нават апошнія два гады, калі яна не была класным кіраўніком, яна бегала па іншых настаўніках, ціснула на іх, каб Уладу заніжалі адзнакі. Такое было пастаянна».

За «Жыве Беларусь» і палітыку ў прамове Аляксандр сына таксама не асудзіў.

«Сам я прытрымліваюся тых жа поглядаў, што і 90% нашай краіны: патрэбныя перамены. Можа, я на нейкую капейчыну зараблю больш, чым простыя людзі. Але ж тое не значыць, што я не з народам, — тлумачыць мужчына. — Пра тое, што цяпер могуць быць праблемы, мы выдатна разумеем. З Уладам мы абмяркоўвалі гэта яшчэ да лінейкі. Але маўчаць няма сілы проста.

У нас трое дзяцей. Малодшаму дзіцю 6 месяцаў, сярэдні — таксама школьнік, 2006 года нараджэння. Вучыцца ў той жа гімназіі. І я ведаю, што будуць праблемы цяпер, ведаю, што Улад нікуды не паступіць. Я выдатна гэта разумею. Але што там дакладна будзе — паглядзім. Увогуле я не чакаў, што ўчынак сына выкліча такі рэзананс».

У гімназіі не ўсе ставяцца да завуча Слабко так рэзка, як Улад. Але прызнаюць — з ёю бывала няпроста.

«Магу сказаць, што яна не цукар, з ёй было даволі шмат лакальных канфліктаў. Але ўсе праблемы можна было вырашыць. Калі ўзнікалі розныя сутычкі паміж класам і ёй, то заўсёды знаходзіўся выхад з сітуацыі. Не ўсё вырашалася самастойна намі, часам прыходзілася звяртацца да класнага кіраўніка, але ўсё вырашалася мірнымі размовамі. У цэлым яна нармальная, — кажа адзін з вучняў. — На мой погляд, рэзкіх словаў Улада завуч не заслужыла. Яна папіла нам усім крыві, але так казаць пра яе таксама нельга».

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да самой Ганны Слабко, але яна кінула слухаўку. 

Каментары104

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам10

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Мальта прадавала свае пашпарты расіянам, якія знаходзяцца пад санкцыямі3

З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкавага»2

Чалы: Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы6

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?8

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы6

Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?1

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам10

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць