15 красавіка ў літоўскім пасольстве ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя перакладаў на ўкраінскую кніжкі казак Вітаўтаса Ландсбергіс «Мышка Зіта». Гэта не той Ландсбергіс, які быў адным з заснавальнікам «Саюдзіса» і спікерам літоўскага Сойму, а ягоны сын, таксама Вітаўтас.
Прывядзём адну цытату з кнігі казачніка. Вось аказваецца чым палохаюць літоўскіх дзетак:
«Падняліся яны над Вільняй, праляцелі пачэснае кола над руінамі замку Гедыміна… А потым павярнулі проста на Беларусь, якой у тыя часы кіраваў злы кароль Лукас Шэнка з вялікімі вусамі».
0
0
0
0
0
0