У сераду, 17 чэрвеня, ад 16 да 19 гадзіны, пройдзе аўтограф-сесія Альгерда Бахарэвіча з нагоды выхаду яго новай кнігі «Апошняя кніга пана А.»

Альгерд Бахарэвіч. Апошняя кніга пана А. — Прага — Мінск: Vesna Vasko: A. М. Янушкевіч, 2020. — 500 с.  

Альгерд Бахарэвіч. Апошняя кніга пана А. — Прага — Мінск: Vesna Vasko: A. М. Янушкевіч, 2020. — 500 с.

«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Болыш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. 3 кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.

Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.

Падчас аўтограф-сесіі кнігу можна будзе набыць са зніжкай у 10%.

Кнігарня забяспечыць захаванне санітарных нормаў і патрабаванняў бяспекі ў часе імпрэзы.

Набыць гэту ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0