Культура33

Кампанія «Гаварун», якая агучвае мультфільмы па-беларуску, шукае сталых спонсараў

Кампанія «Гаварун» ужо агучыла дзясяткі мультсерыялаў, аўдыякніг, песень і відэа для дзяцей па-беларуску, усе яны сабраныя на YouTube-канале кампаніі. Матэрыял без рэкламы і каментарыяў на ім старанна адабраны — такім чынам вашы дзеці абаронены ад непрыдатнага кантэнту. 

Ужо цяпер паглядзець можна 93 серыі з 6 мультсерыялаў — агулам больш за 16 гадзін, прычым пераклад і агучванне зробленыя прафесіяналамі. Ацаніце ўзровень, напрыклад, у гэтым відэа: 

Мэта кампаніі — стварыць сістэмны рэсурс з беларускім кантэнтам для дзяцей, спрыяць іх сацыяльнаму, эмацыйнаму і пазнавальнаму развіццю з дапамогай відэа.

Праект гатовы рабіць 2 поўнаметражныя фільмы на месяц, альбо 3 гадзіны па часе. Гэта, напрыклад, па некалькі серый «Пэтсана і Фіндуса», «Мікі Маўса», «Папіруса», «Паляўнічых на цмокаў» і «Рабакара Полі» агульнай працягласцю 3 гадзіны. Адпаведна, штомесяц выпускаецца столькі серый, колькі збярэцца грошай.

Каб агучваць і лакалізаваць відэа, праекту патрэбны сродкі. Падтрымаць каманду разава або стала можна па спасылцы. 

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць