Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка робіць 12 чэрвеня рабочую паездку ў Полацк, дзе планавалася абмяркоўваць рэформы ў ЖКГ, але ў часе размовы з чыноўнікамі ён закрануў і тэму выбараў. Фрагмент яго выступу паказалі падчас выпуску навін на «Беларусь-1», піша Tut.by.

— Я каліcьці, сустракаючыся з кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы [кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам], папрасіў працягваць збор подпісаў, хоць іх там ужо паўтара мільёна сабрана. Дзякуй людзям, якія падпісаліся, — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, працяг збору подпісаў звязаны не з тым, што подпісаў не хапае, а з тым, што дзякуючы гэтаму ўлады атрымліваюць «велізарны масіў інфармацыі знізу — пра тое, што там адбываецца».

— Уся яна аналізуецца, і асноўныя пытанні, якія хвалююць людзей, выкрышталізоўваюцца — і на стол прэзідэнту, — дадаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ў перадвыбарчы перыяд любая заява, дзеянне, крокі прэзідэнта цяпер разглядаюцца «альтэрнатыўшчыкамі» пад павелічальным шклом, усюды шукаюць падводныя камяні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0