Каманія «ПрыватЛізінг» у сакавіку ахвяравала Міністэрству аховы здароўя адзін мільён рублёў для барацьбы з COVID-19.
Уласнікі не афішавалі гэты перавод, хаця гэта адно з самых вялікіх ахвяраванняў сярод усіх унёскаў ад прыватных структур.
Плацёжнае даручэнне было знойдзена сілавікамі сярод канфіскаваных у офісе папер у рамках расследавання справы аб сыходзе ад падаткаў.
Неўзабаве гэтую інфармацыю пацвердзіла кампанія, размясціўшы на сваім сайце інфармацыю аб сакавіцкай аплаце.
На гэты момант вядома пра трох затрыманых супрацоўнікаў «ПрыватЛізінга».