Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння ў Полацку, каментуючы сітуацыю вакол Белгазпрамбанка і Віктара Бабарыкі, які заявіў пра ўдзел у выбарах, піша БелТА.

Лукашэнка сказаў, што папрасіў аднаго з членаў урада сказаць Бабарыку [БелТА прозвішча банкіра не называе]:

«Праўда і толькі праўда! Другое — усё, што скраў, вярні народу. Можа быць, суд гэта ўлічыць». «А старшыні КДК, які займаецца гэтым пытаннем, я даручыў, каб ён народу ўсё выклаў, распавёў, што ёсць. Каб яны не думалі, што тут ідзе нейкі штучны накат. Нам ён не патрэбны», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Лукашэнка пра Бабарыку: Нягоднік. Калі рыльца ў пуху, не лезь у прэзідэнты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0