У чацвер каля 22:00 у гомельскім фантане ледзь не патануў п'яны мужчына, паведамляе «ЧП Гомель».
Мужчына залез у ваду асвяжыцца, але нешта пайшло не так — ён пачаў тануць. З фантана мужчыну выцягвалі мінакі.
На месца здарэння прыбылі хуткая і міліцыя.