Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю мае пераканаўчыя доказы датычнасці экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі да супрацьпраўнай дзейнасці. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДК Іван Церцель, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Фактычна на базе банка была створана арганізаваная злачынная група, якая ажыццяўляла вывад грашовых сродкаў на тэрыторыі замежных дзяржаў», — праінфармаваў Іван Церцель.

«Не магу сабе ўявіць, што тое, што рабілася ў банку намеснікамі, магло быць невядома кіраўніку. Магу пацвердзіць, што цяпер у нас маюцца пераканаўчыя доказы яго дачынення да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці», — сказаў ён, адказваючы на ​​пытанне, ці мае да гэтага дачыненне былы кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0