Супрацоўнікі Савецкага РАУС горада Мінска сёння, 12 чэрвеня, забралі ў кур'ера крамы symbal.by Максіма Блізнюковіча 419 цішотак з надпісам «ПСІХОЗ%», паведамляе Павел Белавус, кіраўнік крамы.

У 18:10 кур'ера крамы Symbal.by Максіма Блізнюковіча спынілі супрацоўнікі ДАІ на праспекце Машэрава за 100 метраў ад крамы для праверкі дакументаў. Яны сказалі, што такі ж як у яго аўтамабіль праходзіць праверку ў выніку нейкага дарожнага здарэння, і папрасілі праехаць у Савецкі РАУС.

На тэрыторыі Савецкага РАУС пачалі правяраць машыну і звярнулі ўвагу на скрынкі, у якіх ляжалі цішоткі «ПСІХОЗ%». Кур'ер вёз іх з вытворчасці ў краму.

Міліцыянеры сказалі, што ім трэба забраць гэтыя цішоткі на праверку і склалі пратакол вымання. Копій пратакола не далі і сказалі чакаць.

Павел Белавус, дырэктар крамы ў 19:30 пад'ехаў у Савецкі РАУС для разбіральніцтва. Яму таксама не далі ніякіх пратаколаў і дакументаў і сказалі чакаць.

У кур'ера былі ўсе патрэбныя накладныя.

«Просім прабачэння ва ўсіх кліентаў, якія чакаюць сваіх замоў. Гэта ўсё ПСІХОЗ%», — піша Белавус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0