Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры кот) асуджаныя на «суткі» і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, перадае ПЦ «Вясна». 

Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры кот).

Блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры кот) атрымаў сумарна 20 сутак арышту. Арцём Чарняк — 25 сутак, Міхаіл Бандарэнка — 17 сутак. Вядома, што Бандарэнку і Чарняка судзілі ў судзе Савецкага раёна па двух артыкулах: 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Актывісты былі затрыманыя 10 чэрвеня. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі АМАПа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0