Урад Польшчы цвёрда падтрымлівае пазіцыю Літвы па беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС), аднак адначасова імкнецца наладзіць больш цесныя эканамічныя і палітычныя адносіны з Беларуссю, заявіў у пятніцу польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, перадае delfi.lt. 

«Мы не толькі разумеем страх Літвы, сітуацыю з беларускай АЭС, але таксама на ўсіх еўрапейскіх форумах усімі сіламі падтрымліваем пазіцыю Літвы», — сказаў Матэвуш Маравецкі пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы на памежным пункце ў Кальварыі.

«Адначасова мы вымушаныя падкрэсліць, што як Літва, так і Польшча выступаюць за больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы эканомікі і за палітычныя сувязі», — сказаў польскі прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0