Па даных следства, сёння днём сям'я з Мінска адпачывала на беразе вадаёма ў вёсцы Вузляны Пухавіцкага раёна. Бацька з малалетнім сынам паплылі карміць лебедзяў. У нейкі момант 61-гадоваму мужчыну стала дрэнна і ён сышоў пад ваду. На дапамогу ў ваду кінулася 37-гадовая жонка. Яна дапамагла сыну наблізіцца да берага, а потым сама стала тануць. Без прыкмет жыцця яе дасталі відавочцы, якія прыбеглі на дапамогу хлопчыку. Дзіця ўдалося выратаваць. 

Як стала вядома TUT.BY, самі загінулыя былі мінчанамі, а ў пасёлку ў іх была дача. 11-гадовага хлопчыка забралі да сябе сястра маці і бабуля.

У ходзе пошукавых мерапрыемстваў цела мужчыны з вады дасталі ўжо супрацоўнікі Асвода. Мяркуючы па знешніх прыкметах, жанчына захлынулася, а мужчыну паблагела, магчыма, праз праблемы з сэрцам ці сутаргі — у яго быў сіні твар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0