Барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр» лідзіруюць у футбольным чэмпіянаце краіны. Іх матч у Барысаве можна лічыць галоўнай гульнёй першай паловы спаборніцтваў.

Лік у першым тайме адкрыў «Шахцёр» — адзначыўся серб Ігар Іванавіч. У другім тайме БАТЭ дзякуючы двум дакладным навесам Ігара Стасевіч выйшаў наперад, галы забілі Павел Няхайчык і Максім Скавыш.

А пасля і здарыўся той самы момант на 82-й хвіліне, які прынёс «Шахцёру» нічыйны вынік і прывёў у шаленства ўсіх заўзятараў БАТЭ.

Гулец «Шахцёра» Юліўс Сёке пайшоў у стык з брамнікам БАТЭ Антонам Чычканам, выставіўшы наперад абедзве нагі. Ён урэзаўся ў суперніка, аднак заадно прапхнуў мяч наперад. І яго партнёр Дзмітрый Падстрэлаў забіў у пустыя вароты. Ці варта было залічваць гол? Большасць экспертаў мяркуюць, што суддзі варта было спыняць гульню праз парушэнне правілаў.

Відэа ўсіх галоў і небяспечных момантаў тут:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?