Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміла Вольга Севярынец у сваім фэйсбуку.

«Сёння пазваніў чалавек, які сядзеў з Паўлам і сказаў, што Паўлу далі яшчэ 2 пратаколы па 15 сутак — агулам атрымліваецца 75 сутак [у яго былі не «адбытыя» з зімы суткі, пасля акцый супраць актыўнай інтэграцыі — НН]».

Вольга піша, што ў мужа забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў КПЗ, дзе вельмі халодна. «Паша просіцца, каб перадалі перадачу хоць нейкую, але мы не можам гэтага зрабіць, бо перадачы не прымаюць».

Павел быў затрыманы 7 чэрвеня пасля пікета на Камароўцы. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0