29.06.2006 / 23:57

Партал для пэдагогаў nastaunik.info

Інфармацыйна-мэтадычны інтэрнэт-партал для настаўнікаў (www.nastaunik.info), зладжаны высілкамі саміх настаўнікаў, пачаў сваю працу. Сайт знаёміць з тэндэнцыямі адукацыі ў сьвеце, з новымі тэхналёгіямі і мэтадамі выкладаньня, а таксама вынікамі прымяненьня гэных тэхналёгіяў у Беларусі.

На сайце ёсьць распрацоўкі разнастайных тэматычных урокаў па амаль усіх школьных прадметах, праграмы й мэтадычкі, інфармацыя пра Таварыства беларускай школы, напрацоўкі для этнашколы і этнасадка, працы з пэдагагічнага досьведу Гуманітарнага ліцэю. Прапануюцца мэтодыкі грамадзянскага выхаваньня ў школе, заснаваныя не на цяперашняй ідэалёгіі, а на агульнаэўрапейскіх прынцыпах. Апроч беларускага досьведу, аўтары выкарыстоўваюць польскі, чэскі, швэдзкі, расейскі: адпаведныя матэрыялы падаюцца па-беларуску.

АВ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру