Каранавірусная інфекцыя, выяўленая ў супрацоўнікаў аптовага рынку ў Пекіне, верагодна, з'яўляецца больш заразнай формай віруса за тую, што была выяўлена на рынку ва Ухані. Пра гэта ў панядзелак газеце Global Times паведаміў вірусолаг Уханьскага ўніверсітэта Ян Чжаньцю, піша tass.ru.

Навуковец падкрэсліў, што ў Пекіне колькасць інфікаваных вырасла за чатыры дні да такога ўзроўню, як ва Ухані раней за два тыдні. Ён таксама адзначыў, што зафіксаваны ў апошнія дні ў Пекіне каранавірус падобны на форму, што цыркулюе ў Еўропе. І хутчэй за ўсё быў завезены ў Кітай з адной з еўрапейскіх краін. 

«Несумненна, розныя генатыпы віруса могуць зрабіць вакцыну менш эфектыўнай і нават зусім неэфектыўнай. Гэта значыць, што вакцына павінна быць эфектыўнай супраць вірусаў, якія цыркулююць як у Кітаі, так і ў Еўропе, што стварае дадатковыя цяжкасці пры распрацоўцы вакцыны», — сказаў вірусолаг.

У пачатку чэрвеня ў аддзеле морапрадуктаў найбуйнейшага Пекінскага аптовага рынку «Сіньфадзі» ў раёне Фэнтай на поўдні горада была выяўлена ўспышка каранавіруснай інфекцыі. Большасць інфікаваных — работнікі гандлёвых кропак і іх сваякі.

Ва ўсіх 7120 жылых мікрараёнах кітайскай сталіцы ўвялі «рэжым ваеннага часу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0