10.04.2009 / 10:34

Не народ для ўрану, а ўран для народу! 5

У Астраўцы, як вядома, пабудуюць атамную электрастанцыю. З гэтай нагоды, разам з усім паспалітым людам цешыцца-трыумфуе і Беларуская Партыя Зялёных. Яны амаль непадпольна нават выдалі газетку «Мірны атам», у якой ясна адчуваецца почырк легендарных «Навінак».

У Астраўцы, як вядома, пабудуюць атамную электрастанцыю. З гэтай нагоды, разам з усім паспалітым людам цешыцца-трыумфуе і Беларуская Партыя Зялёных. Яны амаль непадпольна нават выдалі газетку «Мірны атам», у якой ясна адчуваецца почырк легендарных «Навінак».

У нумары:

Пра мутанта, бенгальскага зубра-беляка, чыя полавыя спеласць наступае праз 10 хвілін, а саміца якога здольная адкладваць да 30 яек.

Конкурс на найлепшы здымак атамнага «грыба» на мабільнік (першы прыз —«рэальна абабітая кутасікамі фанерная труна»).

Рэпартаж з Горацкага раёну, з мясцовасці, дзе колісь меркавалася пабудаваць атамную электрастанцыю. Паводле газеты «Мірны Атам», у Горацкім раёне з тае прычыны назіраецца выбух дэпрэсіўных і суіцыдальных настрояў.

А яшчэ мірнаатамаўцы аргументавана прагназуюць пераўтварэнне Астраўца ў адзін з цэнтраў планеты (а-ля Новыя Васюкі). І калі гэта ўпраўду адбудзецца, і ў Астраўцы нават правядуць метро, дык дзякуючы газеце «Мірны атам» у новых станцыяў ужо будуць гатовыя назвы для станцыяў. Такім чынам, увазе чытача прапануецца схема будучага астравецкага метрапалітэна, дзе ёсць станцыі «імя 300-годдзя паўраспаду» і «Шчытавідная» (з выхадам да пітомніка мутантаў).

Лявон К.

0
Кнехт / Адказаць
10.04.2009 / 11:40
Я ў захапленні! Такую карту неабходна данесці да кожнага беларуса. Ды яшчэ выканаць яе ў форме ракавай пухліны...
0
Лёкса / Адказаць
10.04.2009 / 15:54
неяк не апэратыўна мапа на НН зьявілася.. :)
0
зялёнкін / Адказаць
10.04.2009 / 17:46
ну так это ж, зеленые - http://belgreens.org со своим мирным атомом - http://mirnyatom.net...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру