Выбары-20207474

«Стаіць выбар: дзеці або далейшая барацьба». Ціханоўская сабралася здымацца з выбараў, а пасля перадумала ВІДЭА

Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан

Cвятлана Ціханоўская запісала відэазварот аб тым, што ёй паступаюць пагрозы адносна далейшага працягу ўдзелу ў перадвыбарнай гонцы. Відэа Ціханоўская даслала ў рэдакцыю TUT.BY.

— Я знаходжуся ў Гомелі, я прыехала сюды, каб пачаць здачу подпісаў, сабраных у маю падтрымку, і на парозе адной з адміністрацый мне паступіў званок з пагрозамі ў мой адрас і на адрас маіх дзяцей з умовай таго, што я не павінна працягваць гэтую паездку.

Перада мной стаіць выбар: дзеці або далейшая барацьба, думаю, мой выбар будзе відавочны.

Прашу вас з разуменнем паставіцца да любога майго рашэння. Хачу сказаць, што, калі б Сяргей быў на волі, ён бы сказаў вам не здавацца, — сказала Ціханоўская.

Каля 16:00 Святлана Ціханоўская панесла подпісы ў адміністрацыю Савецкага раёна Гомеля. Яна заявіла, што будзе працягваць удзел у выбарчай кампаніі, бо «толькі так я магу дапамагчы мужу». Цяпер дзеці Ціханоўскіх у Мінску з маці Святланы.

«Толькі так я магу дапамагчы мужу». Ціханоўская заявіла, што будзе працягваць кампанію, нягледзячы на пагрозы

***

Нагадаем, з 24 мая на Камароўцы збіраліся шматлюдныя чэргі да пікетаў Святланы Ціханоўскай, а таксама да пікетаў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. 11 чэрвеня Святлана Ціханоўская заявіла, што здымае свае пікеты па зборы подпісаў у Мінску і абласных гарадах на 12, 13 і 14 чэрвеня з-за асцярогі, што там могуць адбыцца правакацыі ў дачыненні да зборшчыкаў подпісаў. Да гэтага было затрымана больш за 10 сябраў ініцыятыўнай групы Ціханоўскай.

фота Ірыны Арахоўскай, Белсат

Кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць чалавек затрымалі 29 мая ў Гродне падчас пікета па зборы подпісаў. Гэтаму папярэднічаў інцыдэнт, у выніку якога ўпаў міліцыянт. Відавочцы падзей назвалі гэта правакацыяй, а МУС заявіла, што затрыманыя ўжылі гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці.

3 і 4 чэрвеня на лецішчы ў Ціханоўскага пад Гомелем і ў яго офісе ў Гомелі прайшлі ператрусы. Падчас ператрусу на лецішчы следчыя знайшлі 900 тысяч даляраў. Ператрус доўжыўся з трэцяй гадзіны дня да трэцяй ночы. Грошы следчыя знайшлі каля другой гадзіны ночы падчас трэцяга ператрусу. Падчас першых двух нічога знойдзена не было.

Беларускія праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітвязнем і запатрабавалі ягонага вызвалення.

9 чэрвеня Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі, дзеянні аднаго з іх дадаткова кваліфікаваныя следствам па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па «справе Ціханоўскага» ў Менску пад вартай таксама ўтрымліваюцца Яўген Рознічэнка, Дзмітрый Фурманаў, Уладзімір Навумік, Вяргілій Ушак, Аляксандр Арановіч, Васіль Баброўскі і Арцём Сакаў.

Каментары74

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць