Жонка патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Валерыя Цапкалы Вераніка Цапкала выступіла ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. Ціханоўская распавяла пра пагрозы ў свой адрас. Зварот Веранікі Цапкалы змешчаны ў яе фэйсбуку.

«Толькі што я пабачыла зварот Святланы Ціханоўскай, дзе яна кажа пра пагрозы ў яе бок і ў бок яе дзяцей. Гэты зварот крануў мяне да глыбіні душы і адначасова вельмі ўсхваляваў і абурыў.

Святлана! Як мама і як жанчына я знаходжуся на вашым баку. Зараз я звяртаюся да работнікаў праваахоўных органаў нашай краіны і прашу іх дапамогі ў расследаванні гэтага абуральнага выпадку. Я веру, што мы жывём у краіне, дзе няма месца страху, дзе няма месца маніпуляцыі, асабліва, калі ідзе размова пра жыцці дзяцей і жанчын. Я звяртаюся да вас, калі ласка, дапамажыце!»

«Паступіў званок з пагрозамі мне і дзецям». Ціханоўская здымаецца з выбарчай гонкі ВІДЭА

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0