Фота spring96.org

Фота spring96.org

Блогера, аўтара каналаў «Народны рэпарцёр» і «Youtube-дэпутаты» Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня, паведамляе spring96.org

Ён знаходзіўся ў вёсцы ў Пухавіцкім раёне ў доме сваёй сяброўкі. Каб затрымаць блогера, туды прыехалі два буса з міліцыянтамі і з самага ранку сачылі за домам. Перад затрыманнем яны паведамілі Пятрухіна, што забіраюць адбываць яго «неадбытыя суткі».

Куды менавіта павезлі блогера, пакуль невядома.

Напярэдадні ў Брэсце быў затрыманы паплечнік Пятрухіна, блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0