Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў падчас наведвання «Гродна-Азот», піша БелТА.

Адказваючы на пытанні, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і іншыя краіны ў розныя гады сутыкаліся з усплёскам розных вірусаў і з усімі праблемамі ўдалося справіцца. «Перажывём і гэта. Не такія каранавірусы ў нашай гісторыі былі, але мы жывыя. Галоўнае — захаваць сваю зямлю, свой кавалак зямлі для сябе і для нашых дзяцей», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Адзін з работнікаў прадпрыемства заўважыў, што сёлета прэзідэнцкія выбары супадаюць з другой, не менш гарачай і важнай для краіны кампаніяй — уборкай ураджаю. У гэтай сувязі ў яго ўзнікла пытанне: ці не перашкодзіць першая падзея паспяхова правесці другую.

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што пасяўная кампанія суправаджалася пачаткам пандэміі і тады галоўнай задачай было своечасова пасеяць ураджай. З гэтым у краіне паспяхова справіліся.

«Выбары, не выбары: Галоўная для мяне і для ўсіх задача, на што я арыентую падначаленых, — гэта ўборка. Пандэмія, выбары — яны скончацца, а есці нам заўсёды хочацца», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, якія былі праблемы з харчаваннем у 1990-х: ежу раздавалі па талонах.

«Не дай бог зноў вярнуцца да гэтага. Мы да гэтага ўжо ніколі не вернемся. Бо ўсё, што трэба для людзей, мы сёння вырабляем па прымальных цэнах», — звярнуў увагу ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0