Выбары-20203838

«Баязлівы народзец заслугоўвае гэтай улады». Фермер Ганцэвіч забраў пасведчанні ў часткі зборшчыкаў

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты фермер Юрый Ганцэвіч сабраў вельмі мала подпісаў, таму не падаваў іх у выбарчыя камісіі. А ў некаторых членаў ініцыятыўнай групы сам забраў пасведчанні.

Фота са старонкі УКантакце.

«У мяне людзі паадмаўляліся збіраць подпісы ў сувязі з пагрозамі, арыштамі. У іх жа сем’і, я не магу прымушаць. Яны мне пасля скажуць: вось, праз цябе нас пераследуюць. Людзі ж у сацсетках бачаць, як членаў ініцыятыўнай групы Ціханоўскага затрымліваюць проста так.

Таму некаторым блізкім сябрам і знаёмым я сам прапанаваў не збіраць подпісы і забраў у іх пасведчанні. У мяне няма столькі грошай, як у Бабарыкі, каб заплаціць за штрафы, калі маіх людзей будуць затрымліваць, — я звычайны фермер», — тлумачыць Юрый Ганцэвіч.

Ён правёў толькі адзін пікет — у полі, у сваім аграгарадку Пакалюбічы. Кажа, што зрабіў яго пробным, каб паназіраць, што будзе.

«З усіх бакоў стаялі службовыя аператыўныя машыны, назіралі за гэтым. І больш я пікетаў не рабіў, бо навошта падстаўляць людзей», — дзеліцца фермер.

Раней Ганцэвіч заяўляў, што падаў сваю заяўку, каб быць запасным варыянтам Сяргея Ціханоўскага. Сам Ціханоўскі пасля абверг гэта — маўляў, ніякай дамовы не было, дый не можа чалавек без вышэйшай адукацыі разлічваць на прэзідэнцкае крэсла. Ганцэвіч кажа, што, нягледзячы на гэта, яны з блогерам па-ранейшаму ў добрых стасунках.

«Калі Сяргей выйшаў з ІЧУ, нейкія людзі яму па вушах праехаліся, увялі ў зман. Потым ён выбачыўся. А што ў мяне няма адукацыі… Нічога крыўднага ў гэтых словах я не ўбачыў — у мяне насамрэч яе няма. Прэзідэнтам у гэтай краіне ўсё роўна ніхто не можа быць — ні я, ні Сяргей, ні яго жонка, — бо ў нас прэзідэнт адзін».

Фермер дадае, што за час кампаніі расчараваўся ў людзях.

«На гэты момант я лічу, народзец заслугоўвае гэтай улады. Ён баязлівы», — выказаўся Ганцэвіч.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць