Па звестках праваабаронцаў, на Сяргея Ціханоўскага заведзена яшчэ адна крымінальная справа — па артыкуле 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата ).

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Перашкода караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Менавіта гэту справу блогер меў на увазе, калі падчас разгляду яго апеляцыйнай скаргі ў Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня казаў пра тое, што «на яго паскардзілася Лідзія Ярмошына».

Нагадаем, што блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай пасля інцыдэнту з міліцыянтам. Разам з Ціханоўскім і яшчэ праз некалькі дзён былі затрыманы яшчэ 9 чалавек, якім было прад’яўлена абвінавачванне ў межах ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0