Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) назвала «навуковым прарывам» вынікі брытанскага клінічнага даследаванні RECOVERY. Згодна з ім, выкарыстанне кортыкастэроіда дэксаметазона дазваляе знізіць смяротнасць ад COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка СААЗ.

«Гэта першае лячэнне, [вынікі] якога дэманструюць зніжэнне смяротнасці, — адзначыў генеральны дырэктар арганізацыі Тэдрас Гебрэесус. — Я віншую ўрад Вялікабрытаніі, Оксфардскі універсітэт, а таксама шматлікія брытанскія бальніцы і пацыентаў, якія зрабілі свой унёсак у гэты навуковы прарыў».

Па словах кіраўніка даследавання, прафесара Оксфардскага універсітэта Пітэра Хорбі, дэксаметазон стаў «першымі лекамі, якія прадэманстравалі паляпшэнне паказчыкаў выжывальнасці пры COVID-19». Хорбі лічыць, што прэпарат павінен быць неадкладна ўключаны ў пратаколы лячэння каранавіруснай інфекцыі.

У даследаванні, якое праводзіцца з сакавіка, бяруць удзел 11,5 тыс. пацыентаў з 175 брытанскіх бальніц. 2,1 тыс. удзельнікаў даследавання атрымлівалі дэксаметазон, аднак вывучалася таксама эфектыўнасць антырэтравіруснага прэпарата лапінавіра/ рытанавіра, антыбіётыка азітраміцына, імунадэпрэсанта тацылізумаба, пералівання хворым плазмы крыві пацыентаў, якія перанеслі COVID-19, а таксама процімалярыйнага прэпарата гідраксіхларахіна. 4,3 тыс. пацыентаў у кантрольнай групе атрымлівалі толькі стандартнае лячэнне.

Навукоўцам не ўдалося выявіць сведчанняў таго, што гідраксіхларахін зніжае смяротнасць сярод хворых COVID-19, дазваляе паскорыць працэс выздараўлення або станоўча ўплывае на стан хворых іншым чынам. Пры гэтым выкарыстанне дэксаметазона ў дазіроўцы 6 мг у дзень дазволіла на траціну знізіць смяротнасць сярод пацыентаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх (у параўнанні з кантрольнай групай), а таксама на адну пятую сярод пацыентаў, якія атрымлівалі кісларод. Сярод хворых, якім не патрабавалася рэспіраторная падтрымка, якога-небудзь эфекту выяўлена не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0